
"Старая зямля" - кніга лёсу адной вёскі. Некалі гаспадарлівая, гасцінная, песенная, яна прыходзіць у заняпад: паміраюць людзі, пустуюць хаты, зарастаюць травою і кустоўем агароды, дзічэюць сады. Чаму так здарылася? Хто вінавіты? Аўтар, сын гэтай вёскі, вяртаецца ў мінулае, да бацькоў і дзядоў-прадзедаў, сустракаецца з маладымі сучаснікамі, разважае, што трэба зрабіць, каб на старой зямлі закрасавала новае, шчаслівае жыццё.
Кніга выдаецца ў межах праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і прызначана для адукацыйных мэт.
Вернуться в раздел Новые поступления










